Беларусь актыўна садзейнічае аднаўленню эканомікі і інфраструктуры ў Сірыі

22 июля 2019

Хутчэйшая стабілізацыя сітуацыі ў Сірыі і адраджэнне сірыйскага бізнесу  будуць спрыяць росту дзелавой актыўнасці паміж дзвюма краінамі,  заявіў сёння міністр замежных спраў  Уладзімір Макей і яшчэ раз падкрэсліў, што Беларусь мае намер прымаць актыўны удзел у аднаўленні краіны.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Мы хочам актыўна садзейнічаць хутчэйшаму аднаўленню эканомікі і сацыяльнай інфраструктуры Сірыі. Як важны інструмент узаемадзеяння мы разглядаем у гэтым плане работу адпаведнай беларуска-сірыйскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве. Беларусь зацікаўлена ў аднаўленні таго ўзроўню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, які існаваў да пачатку ўзброенага канфлікту ў Сірыі".

Гаварылі сёння ва ўрадзе і  пра тое, што Беларусь гатова больш актыўна гандляваць з Сірыяй. Гэтая краіна  важны партнёр для нас на Блізкім Усходзе, і мы зацікаўлены ў аднаўленні ўзроўню тавараабароту  да ўзброенага канфлікту, адзначылі бакі. За мінулы год агульная гандлёвая скарбонка  склала больш  чым 40 мільёнаў долараў. Сёлета за пяць месяцаў  - 16 мільёнаў.