Расія і надалей будзе падтрымліваць інтэграцыйныя працэсы, як аснову саюзных адносін з Беларуссю. Гаворка ідзе аб новых сумесных праектах, выкарыстанні высокіх тэхналогій і павелічэнні тавараабароту. Пра гэта заявіў сёння ў Магілёве напярэдадні 5-га Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі Міхаіл Бабіч. Дыпламат наведаў Магілёўхімвалакно. Амаль 50 % прадукцыі прадпрыемства экспартуецца ў Расію. Зараз на стадыі будаўніцтва комплекс па вытворчасці поліэфірнай прадукцыі магутнасцю 50 тысяч тон за год. Ён дазволіць атрымліваць новыя асартыменты сінтэтычнага валакна і павялічыць пастаўкі ў расійскія рэгіёны. Аб перспектывах супрацоўніцтва ішла размова і на будпляцоўцы сумеснага прадпрыемства "Омск Карбон Магілёў" па выпуску тэхнічнага вугляроду. У перспектыве стварэнне на яго базе навукова-даследчага цэнтра. Такая інтэграцыя дазволіць выйсці, на думку пасла, на акрэсленыя ў перспектыве 50 мільярдаў долараў тавараабароту паміж Расіяй і Беларуссю.
Міхаіл Бабіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі: "Па выніках 2017 года гэта было 32 з невялікім мільярды долараў. Вядома, многае будзе залежаць ад тэмпаў росту эканомік абедзвюх дзяржаў. Мы зараз праводзім дэталёвы аналіз у галіновым разрэзе ва ўсіх сферах - машынабудаванні, станкабудаванні, натуральна, нафтахімія, пастаўках паліўна-энергетычных рэсурсаў, аграпрамысловы комплекс. І нарматыўна-прававая база, якая павінна быць гарманізавана".
Міхаіл Бабіч наведаў сёння і Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, дзе навучаюцца студэнты і па расійскай праграме, сацыяльна-культурнае аб'яднанне "Спадчына", дзе ішла размова аб цесных кантактах з расійскімі ВНУ, якія мацнеюць год ад года.













