Роўна сто гадоў таму была прынятая Дэкларацыя аб незалежнасці. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў кіраўніка Азербайджана Ільхама Аліева з нацыянальным святам. Сёння па ўсёй краіне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы.
Да 100-годдзя Азербайджанскай Рэспублікі пакораны новы пік на Вялікім Каўказе. Вяршыня знаходзіцца на вышыні 3 740 метраў над узроўнем мора на тэрыторыі Гусарскага раёна.
А ў цэнтры Баку сотні веласіпедыстаў зладзілі сімвалічны велапрабег.
У ім удзельнічалі генералы, пагранічнікі і проста аматары спорту.













