Аскар Бейсенбаеў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі

12 августа 2019

Аскар Бейсенбаеў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі і па сумяшчальніцтве пастаянным прадстаўніком пры Устаўных органах СНД. Адпаведны ўказ падпісаў казахстанскі лідар Касым-Жамарт Такаеў. Да прызначэння на гэтую пасаду Аскар Бейсенбаеў быў дэпутатам сената парламента, кіраваў камітэтам па эканамічнай палітыцы, інавацыйным развіцці і прадпрымальніцтве. На пасадзе пасла ён зменіць Ермухамета Ертысбаева, які быў паслом у Мінску два гады.