Армен Саркісян: "Мінск - гэта брэнд, які звязаны са стабільнасцю"

1 ноября 2018

Сусветная супольнасць павінна прыслухацца да прапаноў беларускага боку па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. Такую думку выказаў старшыня Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Вольфганг Ішынгер

Вольфганг Ішынгер, старшыня Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы: "Мяне глыбока ўразіла тая прыхільнасць і імкненне да вырашэння канфлікту ва Украіне, якую выказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы, што прайшла ўчора. Мяне таксама ўразіла імкненне як мага хутчэй вырашыць канфлікт і дасягнуць міру на ўсходзе Украіны. Я спадзяюся, што да тых цікавых прапаноў, якія былі выказаныя, уключаючы і місію на ўсходзе Украіны, прыслухаецца міжнародная супольнасць".

Аб тым, што Мінск - гэта брэнд, які звязаны са стабільнасцю, заявіў Прэзідэнт Арменіі. Армен Саркісян таксама закрануў і тэму двухбаковых адносін. На думку армянскага лідара, Мінск і Ерэван могуць сур'ёзна нарасціць тавараабарот. Для гэтага ў нашых краін вялізны патэнцыял.

Армен Саркісян, Прэзідэнт Арменіі: "Мы абмеркавалі шматлікія пытанні, звязаныя з адносінамі паміж Беларуссю і Арменіяй. Гэта і эканамічныя задачы, якія перад намі стаяць, паколькі абодва прэзідэнты думаюць, што ў нас вялікі прагрэс у гэтых адносінах але, з другога боку, таксама вялізны патэнцыял. І ў розных кірунках. Адна з мэт маёй паездкі сюды - знайсці тыя кірункі, дзе мы больш глыбока можам супрацоўнічаць. Абмяркоўвалі мы яшчэ і той факт, што Беларусь сапраўды з'яўляецца фактарам стабільнасці ў рэгіёне".

Паводле слоў Прэзідэнта Арменіі, пасяджэнне ўдала закранае многія праблемы і задачы, якія стаяць і перад Еўропай, і перад Азіяй.