На дзень гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС прыпаў і візіт у Беларусь дэлегацыі Мальтыйскага ордэна. На сустрэчы з вялікім канцлерам Альбрэхтам фон Бёзелагерам прэм'ер-міністр нашай краіны падкрэсліў, што гэта дэманструе неабыякавае стаўленне да праблем, якія 30 гадоў пераадольвае Беларусь пасля катастрофы. Асаблівую цікавасць для нас уяўляюць праекты па сацыялізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі і рэканструкцыя, аснашчэнне дзіцячай абласной клінічнай бальніцы ў Гомелі.
Андрэй Кабякоў, Прэм'ер-міністр Беларусі: "Гаворка ідзе аб пастаўках рознымі асацыяцыямі, што дзейнічаюць пад эгідай Мальтыйскага ордэна, абсталявання, медыкаментаў для патрэб беларускіх устаноў аховы здароўя, арганізацыі стажыровак беларускіх урачоў у замежных універсітэцкіх клініках, а таксама праграмы гуманітарнай дапамогі. Беларусь была б вельмі ўдзячная Мальтыйскаму ордэну за разгляд магчымасці ўдзелу ў праектах у галіне медыцыны, рэканструкцыі значных аб'ектаў аховы здароўя Беларусі, у тым ліку на найбольш пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС тэрыторый Гомельскай вобласці".
Па выніках сустрэчы ў Саўміне бакі падпісалі сумесную дэкларацыю па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, аб стварэнні сумесных медыцынскіх і сацыяльных праектаў на тэрыторыі Беларусі.













