Андрэй Кабякоў прадставіць праект праграмы дзейнасці ўрада на 2016-2020-я гады

5 апреля 2016

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння прадставіць праект праграмы дзейнасці ўрада на 2016-2020-я гады ў Авальнай зале Дома ўрада. У гэтым маштабным дакуменце адзначана, што эканоміка Беларусі захавае сацыяльную скіраванасць. Рост рэальных прыбыткаў насельніцтва будзе прадвызначацца дынамікай ВУП, прадукцыйнасцю працы і складзе не меней як 110% за пяцігодку. Дэпутаты ўжо працяглы час абмяркоўвалі праект гэтай праграмы, накіроўвалі заўвагі і прапановы ў рабочую групу. Сёння спытаюць у прэм'ера і аб новых пунктах росту беларускай эканомікі.

Палата прадстаўнікоў у першым чытанні разгледзіць змены і дадаткі ў закон "Аб перапісе насельніцтва" і папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях дзяржаўнай статыстыкі.