Андрэй Дапкюнас: Беларусь працягне працу для дасягнення Мэт устойлівага развіцця

1 июня 2018

Беларусь працягне працу па прыцягненні міжнароднага экспертнага садзейнічання для выканання Мэт устойлівага развіцця. Пра гэта сёння ў Мінску на пасяджэнні савета па ўстойлівым развіцці заявіў намеснік кіраўніка МЗС Андрэй Дапкюнас. А нацыянальны каардынатар па МУР Мар'яна Шчоткіна адзначыла, што Беларусь актыўна ўдзельнічала ў распрацоўцы парадку дня - 2030, якая ўключае 17 Мэт устойлівага развіцця. Іх і трэба рэалізаваць у рамках шматбаковага партнёрства.