Амерыканскія візы для беларусаў сталі таннейшымі

24 июля 2014
Злучаныя Штаты на парытэтнай аснове знізілі кошт віз для грамадзян Беларусі. Зараз будзе спаганяцца консульскі збор памерам 160 долараў за выдачу шматразовых віз тэрмінам на адзін год.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: Па выніках кансультацый Міністэрства замежных спраў Беларусі з амерыканскім бокам у адпаведнасці з пунктам 6 артыкула 243 Асаблівай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь з 1 чэрвеня 2014 года ўведзены адзіны консульскі збор за разгляд хадайніцтваў аб выдачы грамадзянам Злучаных Штатаў Амерыкі ўязных віз усіх тыпаў і кратнасці памерам 160 долараў ЗША.

Як адзначылі ў МЗС, далейшае паніжэнне кошту віз немагчымае ў сувязі з палажэннямі заканадаўства ЗША.