Аляксандра Лукашэнку чакаюць з візітам у Нур-Cултане ў 2-й палове года

20 мая 2019

Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку  чакаюць з візітам у Нур-Cултане ў 2-й палове года. Пра гэта сёння журналістам заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў нашай краіне  Ермухамет Ертысбаеў. Паводле яго слоў, візіт Кіраўніка беларускай дзяржавы дазволіць не толькі замацаваць наяўныя дамоўленасці, але і вывесці двухбаковыя адносіны яшчэ на больш якасны ўзровень.

Ермухамет Ертысбаеў,  Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі: "Казахстан і Беларусь - гэта адзіныя дзве краіны ў СНД, якія маюць пагадненне аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве да 2026 года. Вытворча-тэхнічны вопыт Беларусі, дасягненні ў сацыяльна-эканамічным развіцці вельмі важныя для Казахстана. І двухбаковы гандлёвы абарот, і шматлікія сувязі ў гуманітарнай сферы - усё гэта мае вельмі вялікае значэнне для Казахстана, мы даражым гэтым".

У красавіку Беларусь наведала парламенцкая дэлегацыя Казахстана. Тады дамовіліся пра буйны інавацыйны праект - зборку ў Казахстане беларускіх беспілотнікаў.