Беларускі лідар сустрэўся з расійскім дыпламатам і дзяржаўным дзеячам, паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым. Размова ішла аб развіцці адносін паміж дзвюма краінамі. Беларусі і Расіі важна захаваць дынаміку ўзаемных кантактаў ва ўсіх сферах. Краіны значна прасунуліся ў рашэнні набалелых праблем двухбаковага парадку дня. Асабліва рух прыкметны ў апошнія тыдні, адзначыў прэзідэнт. Пандэмія прыпыніла абмеркаванне інтэграцыйных пытанняў. Але сёння бакі гатовыя вярнуцца да дыялога. У апошні час кантакты Мінска і Масквы прыкметна актывізаваліся. І па лініі знешнепалітычных ведамстваў, і на ўзроўні ўрадаў, а таксама кіраўнікоў дзяржаў. Чакаецца, што чарговая асабістая сустрэча прэзідэнтаў адбудзецца ў найбліжэйшы час у Маскве. А пасля падставай абмеркаваць эканамічныя кантакты стане форум рэгіёнаў дзвюх краін.
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым
10 сентября 2020













