Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з палітычным актывам краіны
16 сентября 2020
Адказы на самыя вострыя пытанні, якія дапамогуць лепш сарыентавацца ў палітычнай сітуацыі ўнутры Беларусі і вакол нас. Прэзідэнт сустрэўся з палітычным актывам краіны. У Палацы Незалежнасці сабралася каля 300 удзельнікаў. Гэта вышэйшыя службовыя асобы, дэпутаты і сенатары, кіраўніцтва дзяржорганаў, прадстаўнікі вертыкалі ўлады з усіх абласцей, а таксама кіраўнікі найбуйнейшых СМІ. Цяперашняя грамадска-палітычная сітуацыя - падстава мабілізаваць намаганні кіраўнікоў краіны. У аснове асноў стабілізацыя сітуацыі, падтрыманне правапарадку, гарантаванне бяспекі, устойлівая праца прадпрыемстваў і арганізацый. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: разгойдванне сітуацыі ў Беларусі рыхтавалася задаўга да выбараў.













