Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з дзяржсакратаром ЗША Майклам Пампеа

1 февраля 2020
Беларуска-амерыканскія адносіны сёння былі ў цэнтры ўвагі Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з дзяржсакратаром ЗША Майклам Пампеа.

Перамовы А. Лукашэнкі і дзяржсакратара ЗША ў Палацы Незалежнасці

Перамовы прайшлі ў Палацы Незалежнасці. Бакі абмеркавалі нармалізацыю двухбаковых адносін і эканамічныя перспектывы Мінска і Вашынгтона. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што палітыкі добра знаёмыя адзін з адным, хаця і завочна. Беларускія і амерыканскія спецслужбы працавалі разам: барацьба з наркотыкамі, гандлем людзьмі і зброяй. А раней Пампеа ўзначальваў ЦРУ.

Майкла Пампеа называюць правай рукой Дональда Трампа. Дзяржаўны сакратар ЗША  самы высокапастаўлены чыноўнік, які прыязджаў у Мінск з візітам за больш чым дваццаць пяць гадоў. Апошнім быў  Біл Клінтан у 1994 годзе. А ў 2019 да нас прылятаў памочнік прэзідэнта Злучаных Штатаў Джон Болтан. Дарэчы, Пампеа адзначыў, што Вашынгтон хутка прызначыць пасла ў Беларусь. І ў цэлым бакі маюць намер працаваць на паляпшэнне палітычнага клімату і эканамічнага парадку дня. Таксама дзяржсакратар адзначыў, што афіцыйная пазіцыя адміністрацыі Трампа - палепшыць адносіны, і размова не ідзе наконт выбару паміж Вашынгтонам і Масквой. Абмяркоўвалася і магчымасць пастаўкі амерыканскіх вуглевадародаў.

Майкл Пампеа, дзяржаўны сакратар ЗША: "Мы з Прэзідэнтам Лукашэнкам шмат гаварылі пра эканамічнае супрацоўніцтва. ЗША гатовы дапамагчы Беларусі стварыць моцную і незалежную дзяржаву. Нашы вытворцы энергарэсурсаў гатовы забяспечыць вас неабходнай нафтай на сто працэнтаў па канкурэнтных цэнах. Мы самы буйны вытворца энергарэсурсаў у свеце. Усё, што трэба, - звярнуцца да нас".

Адзначым, што нават нягледзячы на палітычную нацягнутасць супрацоўніцтва дзвюх краін  на добрым узроўні: тавараабарот за 2019 год  наблізіўся да сумы  800 мільёнаў долараў.