Аляксандр Лукашэнка зрабіў свой выбар на ўчастку 506 у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры

17 ноября 2019

Да гэтага моманту ўжо прагаласаваў Кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка зрабіў свой выбар на ўчастку 506 у Беларускім дзяржуніверсітэце фізічнай культуры. Яго называюць самым спартыўным. Побач "Мінск-Арэна" і веладром, штаб-кватэра Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Прэзідэнта сустрэлі нашы чэмпіёнкі - Арына Ціціліна і Ганна Швайба. Аляксандр Лукашэнка цёпла прывітаў выбарчую камісію і адправіўся ў кабінку для галасавання.

За ходам галасавання на гэтым участку сочаць 12 нацыянальных і 5 міжнародных назіральнікаў. І на самым папулярным участку сабраліся дзясяткі журналістаў. Традыцыйна Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні. І растлумачыў, што чакае ад кандыдата, за якога аддаў свой голас.

Кіраўнік дзяржавы таксама адказаў і на шэраг іншых пытанняў. Яны тычыліся ўнутранай і знешняй палітыкі, у прыватнасці, нядаўняга візіту ў Аўстрыю. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.


Тэгі:

#Выборы 2019