Кааперацыя ў эканоміцы, узаемадзеянне ў палітыцы і цеснае ваеннае супрацоўніцтва. Па слядах нядаўніх перамоў Сочы сёння ў Палацы Незалежнасці ў Мінску абмеркавалі адносіны з Расіяй у гэтых сферах з урадам і сілавым блокам. Здагадак вакол мінулай сустрэчы нямала. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што былі абмеркаваны літаральна ўсе пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва.
Акрамя ўзаемадзеяння ў фармаце Саюзнай дзяржавы, лідары ў Сочы абмяркоўвалі пытанні эканамічнай кааперацыі, абароны, рэалізацыі сумесных праектаў. Размова ішла пра тое, як разам супрацьстаяць самым розным выклікам, у тым ліку знешнім. Пры гэтым, напрыклад, тэма выдзялення Беларусі расійскага крэдыту не абмяркоўвалася, як і так званы трансфер улады, пра што пісалі некаторыя рэсурсы.













