Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расію
14 сентября 2020
Аляксандр Лукашэнка сёння знаходзіцца з рабочым візітам у Расіі. Борт № 1 ужо прызямліўся ў аэрапорце Сочы. У прэзідэнцкім графіку запланаваная сустрэча з Уладзімірам Пуціным. Перамовы пройдуць адзін на адзін. Чакаецца, што лідары дзвюх краін абмяркуюць стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама па лініі Саюзнай дзяржавы. На парадку дня і міжнародная праблематыка, сітуацыя ў рэгіёне, пытанні сумеснага рэагавання на новыя выклікі.













