Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Сяргею Лебедзеву за аб'ектыўную працу на выбарах

12 октября 2015

Беларусь зрабіла ўсё магчымае, каб выбары адпавядалі дэмакратычным прынцыпам. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі, сустракаючыся з кіраўніком Місіі назіральнікаў ад СНД. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Сяргею Лебедзеву за аб'ектыўную і адкрытую працу на выбарах Прэзідэнта Беларусі. Місія назіральнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў прыйшла да высновы, што выбары 11 кастрычніка 2015 года праведзеныя ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Беларусі. Былі празрыстымі, адкрытымі і канкурэнтнымі.

На выбарах Прэзідэнта Беларусі працавала больш як 900 міжнародных назіральнікаў. Ад СНД было акрэдытавана 387 чалавек, у тым ліку 45 ад Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў СНД.