Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў новыя перспектыўныя праекты з дэлегацыяй Прыморскага края

26 марта 2021

Беларусь - Расія: поспех міжрэгіянальнага супрацоўніцтва

Беларускі лідар атрымаў запрашэнне наведаць Уладзівасток  у верасні. Да гэтага часу  там адкрыецца  і Беларускі гандлёвы дом. Аб новых перспектыўных праектах, якія даюць вынік,  гаварылі напярэдадні на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі  з дэлегацыяй Прыморскага края. Эканамічныя сувязі Беларусі з гэтым даўнім партнёрам на Далёкім Усходзе мацнеюць.  З-за пандэміі тавараабарот трохі прасеў, але паказчыкі студзеня гавораць аб шанцы не толькі выйсці на ранейшы ўзровень, але і перасягнуць яго. 

Кірункі супрацоўніцтва з Прыморскім краем

Сярод ключавых кірункаў  -  машынабудаванне і пастаўкі харчавання. У расійскага рэгіёна ёсць інтарэс да  напрацовак і тэхналогій беларускай будаўнічай галіны. У прыватнасці, па  прыцягненні нашых  спецыялістаў да праектавання і ўзвядзення жылля, аб'ектаў сацыяльнай сферы.

Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь: "Мы разам нацэлены на пэўны вынік. І нам не можа перашкодзіць ні пандэмія, ні знешнія спробы расхістаць палітычную сітуацыю ні ў нас, ні ў вас. Падзеі апошніх месяцаў паказалі, што ў нялёгкія моманты выпрабаванняў, падкінутых нам звонку, абедзве краіны могуць разлічваць на падтрымку і дапамогу".

Прэзідэнт сустрэўся з паслом Казахстана

Тым часам Мінск чакае з візітам прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева. Аб развіцці адносін Мінска і Нур-Султана  размова ішла на  сустрэчы Прэзідэнта з паслом гэтай краіны - Аскарам Бейсенбаевым. Зроблена нямала! Поспехі ёсць як у двухбаковым супрацоўніцтве, так і  ў кірунку еўразійскай інтэграцыі.  Краіны настроены на развіццё гандлю і прамкааперацыі. І ўрады  ўжо працуюць над двухгадовай дарожнай картай, разлічваюць - гэта палепшыць гандаль і кантакты, нягледзячы на наступствы пандэміі.