Аляксандр Лукашэнка: Наспела неабходнасць умацавання СНД

11 октября 2019

Ашхабад сёння прымае саміт СНД. Удзельнічае ў ім і наш Прэзідэнт.

Лідары краін аб'яднання выказалі ініцыятывы па паглыбленні супрацоўніцтва, развіцці электроннага гандлю, увядзенні адзінай візы ў СНД і пашырэнні партнёрства з трэцімі краінамі. Адным з галоўных дакументаў, які разгледжаны на Савеце кіраўнікоў дзяржаў, - праект дэкларацыі аб стратэгічным эканамічным супрацоўніцтве. Якраз акцэнты па гэтай тэматыцы ў сваім выступленні расставіў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка закрануў ключавыя праблемы і шляхі для ўмацавання СНД як самадастатковага і эфектыўнага аб'яднання.

Ініцыятыва Мінска аб поясе лічбавага добрасуседства

Зрэшты, умацаванне эканамічнага партнёрства немагчыма без кансалідацыі высілкаў. Нас гэтаму навучыла гісторыя. Разам шукаць шляхі згуртавання ў любых сферах, а не спрабаваць эгаістычна дзейнічаць у адзіночку, улічваючы толькі ўласныя інтарэсы. Лідары сёння прынялі звароты да народаў краін Садружнасці і сусветнай грамадскасці ў сувязі з 75-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай.  Гісторыя - лепшы напамінак, якой дарагой цаной - чалавечага жыцця - дастаўся нам мір і спакой. Тым не менш урокі вайны не пройдзеныя. Пагрозы бяспецы дамінуюць у спісе сучасных выклікаў чалавецтву. Інтэрнэт і сацсеткі адкрываюць экстрэмістам неабмежаваныя магчымасці для вербавання прыхільнікаў і злачыннай дзейнасці. У гэтай сувязі  актуальнай бачыцца падтрымка беларускай ініцыятывы аб поясе лічбавага добрасуседства.

На завяршальнай стадыі падрыхтоўкі знаходзіцца Стратэгія эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2030 года. Вырашана, што Выканкам Садружнасці сумесна з урадамі ўнясе свае прапановы па праектах, якія могуць стаць перспектыўнымі пунктамі эканамічнага росту.

А. Лукашэнка правёў серыю перамоў на палях саміту СНД

Як вядома, такія саміты - гэта яшчэ добрая пляцоўка для двухбаковых сустрэч. Кіраўнік беларускай дзяржавы сёння правёў перамовы са сваім туркменскім калегам Гурбангулы Бердымухамедавым. Бакі адзначылі: у краін ёсць трывалы падмурак для развіцця супрацоўніцтва.

Акрамя таго, на палях форуму Кіраўнік беларускай дзяржавы правёў перамовы з лідарамі Кыргызстана, Казахстана і Азербайджана. Ну а далей у СНД пасада старшыні пераходзіць Узбекістану, а сустаршынямі стануць Беларусь і Туркменістан.