Аляксандр Лукашэнка накіраваў падзячны ліст Прэзідэнту Украіны

10 октября 2019

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Уладзіміру Зяленскаму за цёплы прыём беларускай дэлегацыі ў Жытоміры, адзначыўшы, што праведзеныя перамовы на вышэйшым узроўні  прадэманстравалі салідарнасць краін у пытаннях міжнароднага парадку дня і двухбаковага супрацоўніцтва. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у паспяховым ажыццяўленні ўсіх беларуска-ўкраінскіх праектаў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, энергетыцы, транспартнай і лагістычнай галінах, а таксама ў пашырэнні культурных сувязяў для ўмацавання традыцый добрасуседства.

"Вынікі ІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны ярка пацвярджаюць неабходнасць далейшага развіцця прамога міжрэгіянальнага дыялога. Перакананы, што дамоўленасці, дасягнутыя ў Жытоміры, будуць абавязкова рэалізаваныя. Разлічваю на працяг актыўных і змястоўных кантактаў", - гаворыцца ў лісце. Прэзідэнт таксама запрасіў Уладзіміра Зяленскага наведаць з афіцыйным візітам Беларусь у зручны для яго час.