Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін праводзяць перамовы ў фармаце адзін на адзін

14 сентября 2020
Прэзідэнт Беларусі з рабочым візітам знаходзіцца ў Сочы. У гэтыя хвіліны Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін праводзяць перамовы ў фармаце  адзін на адзін. Сустрэча праходзіць за зачыненымі дзвярамі і без прысутнасці журналістаў. Цяперашняй камандзіроўцы папярэднічала інтэнсіўная падрыхтоўка. Так, кіраўнікі дзяржаў на працягу жніўня шэсць разоў гаварылі па тэлефоне. У пачатку верасня ў Мінску сустракалі расійскага прэм'ера, а ў Маскву прыязджаў кіраўнік беларускага МЗС. На парадку дня сёння  двухбаковае супрацоўніцтва і інтэграцыйныя пытанні Саюзнай дзяржавы.

Асаблівую ўвагу плануецца надаць рэалізацыі буйных сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай, энергетычнай і культурна-гуманітарнай галінах. Таксама лідары дзвюх краін  абмяркуюць міжнародныя праблемы, сітуацыю ў рэгіёне, сумеснае рэагаванне на выклікі.