Актуальныя пытанні 7-й сесіі Палаты прадстаўнікоў абмяркоўвалі беларускія дэпутаты

6 августа 2019

Актуальныя пытанні будучай 7-й сесіі Палаты прадстаўнікоў абмяркоўвалі сёння беларускія дэпутаты. Асаблівая ўвага бюджэту на наступны год. Парламентарыі падключацца да працы над дакументам загадзя, каб ужо зараз адпрацоўваць усе заўвагі і прапановы з сумеснай камісіяй па бюджэце і фінансах. Зараз у Палаце прадстаўнікоў знаходзіцца 47 законапраектаў, 6 з іх плануецца разгледзець у першым чытанні. Не застанецца без увагі і ўдасканаленне заканадаўства ў сферах натарыяльнай дзейнасці, гаспадарчых таварыстваў, абароны правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг. Таксама будуць разгледжаны і пытанні ўзаемадзеяння ўрада і мясцовых органаў улады. Падчас пасяджэння абмяркоўваліся і найбліжэйшыя планы па развіцці міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Нагадаем, восенню беларусам трэба будзе выбраць новы склад дэпутатаў.


Тэгі:

#Выборы 2019