Такое меркаванне сёння выказаў спецпрадстаўнік АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік. Сустрэча "нармандскай чацвёркі" на ўзроўні міністраў замежных спраў раней адбылася ў Берліне.
Марцін Сайдзік, спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе: "Бакі чарговы раз пацвердзілі прыхільнасць мінскім пагадненням і мірнаму ўрэгуляванню канфлікту. Упэўнены, што актывізацыя нармандскага фармату на розных узроўнях дасць значны палітычны імпульс у нашай працы тут, у Мінску. Сёлета ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага атрымалася значна скараціць колькасць ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва – агульная колькасць скарацілася на 55 працэнтаў".
Cпецпрадстаўнік АБСЕ ужо заклікаў бакі канфлікту звярнуць асаблівую ўвагу на бяспеку дзяцей, адзначыўшы, што ўсе бакі адказныя за тое, каб канікулы прайшлі сапраўды бяспечна.













