Агітацыйная кампанія ў Беларусі ў разгары

20 сентября 2015

Сёння кандыдат у Прэзідэнты Сяргей Гайдукевіч праводзіць свае пікеты ў Мінску, Смалявічах і Жодзіне. У сталіцы сустрэча з патэнцыяльнымі выбаршчыкамі адбылася ў людным месцы каля аднаго з рынкаў. Усе ахвотнікі маглі не толькі атрымаць лістоўкі з перадвыбарнай праграмай, але і асабіста задаць пытанні кандыдату ў Прэзідэнты. Усяго Сяргей Гайдукевіч плануе наведаць больш за 80 гарадоў.

Адзначым, агітацыйная кампанія ў краіне стартавала тыдзень таму. Прэтэндэнты на галоўную дзяржаўную пасаду ўжо выступілі па тэлебачанні на тэлеканале "Беларусь 1". На наступным тыдні выступленні прадоўжацца.