Агітацыйная кампанія перайшла ў актыўную фазу

5 марта 2014
Сёння з чарговым кандыдатам у дэпутаты знаёміліся жыхары сталічнай Серабранкі. Месцам сустрэчы з выбаршчыкамі стала пляцоўка ля кінатэатра Салют. Удзельнікаў цікавілі пытанні развіцця інфраструктуры мікрараёна: добраўпарадкаванне дзіцячых пляцовак і адкрыццё новай паліклінікі.

Усяго ў сталіцы будуць працаваць 228 вулічных агітацыйных пляцовак. Да 8 сакавіка падрыхтуюць плакаты з біяграфічнымі звесткамі кандыдатаў і інфармацыйныя стэнды для выбаршчыкаў. Завершыцца агітацыйная кампанія 22 сакавіка.