Агітацыйная кампанія не збаўляе тэмпаў

18 марта 2014

За пяць дзён да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў агітацыйная кампанія не збаўляе тэмпаў. Актыўна праходзіць ва ўсіх раёнах сталіцы. Сёння са сваім кандыдатам у дэпутаты пазнаёміліся і жыхары мікрараёна Лошыца. Дарэчы, месцам сустрэчы з выбаршчыкамі стала пляцоўка на скрыжаванні вуліц Прушынскай і Лучыны. Удзельнікі мітынгу пазнаёміліся з перадвыбарнай праграмай кандыдата, а затым пацікавіліся, як ён бачыць развіццё інфраструктуры мікрараёна - будаўніцтва паліклінік, адкрыццё новых дзіцячых садкоў і добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый.


Нагадаем, перадвыбарная агітацыя будзе доўжыцца да 22 сакавіка ўключна. Выбары ж пройдуць у нядзелю - 23 сакавіка.