А. Лукашэнка зацвердзіў новы план абароны Беларусі

19 декабря 2019
Пытанні абароны, бяспекі і развіцця нацыянальнай арміі  сёння абмяркоўвалі на Савеце бяспекі  Беларусі.

Пасяджэнне Савета бяспекі


Не сакрэт, што канфліктны патэнцыял у розных рэгіёнах свету  нарастае: не слабее супрацьстаянне паміж буйнымі сусветнымі цэнтрамі сілы - ЗША, ЕС, Кітаем і Расіяй. Паскараецца гонка ўзбраенняў. Узмацняецца напружанасць у  інфармацыйнай сферы. Па абодва бакі ад нас нарошчваецца ваенная моц. Імкненне паказаць Расію як  асноўную пагрозу Захаду стала дамінуючым у палітыцы Паўночнаатлантычнага альянсу. З гэтай прычыны пашыраецца прысутнасць войскаў НАТА ў  суседніх еўрапейскіх краінах. Свае баявыя магчымасці дэманструе Масква. Наш Прэзідэнт катэгарычны: рэаліі такія, што трэба быць напагатове.

У выпадку пагрозы ў краіны заўсёды павінен быць надзейны шчыт - эфектыўная сістэма папераджальных і мер у адказ. Таму ў звязцы разглядаецца планаванне абароны Беларусі і далейшае развіццё арміі. Састаў Узброеных сіл, наяўнасць неабходнага і сучаснага ўзбраення, асабліва ў авіяцыі і  супрацьпаветранай  абароне - усё гэта важна. Дарэчы, наша армія прайшла  чатыры  хвалі мадэрнізацыі, каб заўсёды быць здольнай даць адпор любой агрэсіі. Апошні год Генштаб займаўся перапрацоўкай плана абароны Беларусі. Фактычна гэта новы погляд на бяспеку і абарону з улікам выклікаў часу. 

Пасля грунтоўнага абмеркавання Савет бяспекі адобрыў новы план абароны Беларусі і Канцэпцыю будаўніцтва і развіцця Узброеных сіл да 2030 года. Пакет дакументаў падпісаў Прэзідэнт. Чым свежы план адрозніваецца ад папярэдняга,  журналістам расказаў Дзяржсакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась. 

Што да развіцця беларускай арміі, то ўпор зроблены на захаванне цяперашняга саставу, а таксама структуры Узброеных сіл, іх якаснае развіццё за кошт паляпшэння баявой падрыхтоўкі, пераўзбраення і мадэрнізацыі тэхнічнай базы.