А. Лукашэнка: У нас пакуль няма падстаў пераносіць прэзідэнцкія выбары

31 марта 2020
Сітуацыя ў эканоміцы і правядзенне выбараў. Гэтыя пытанні Прэзідэнт абмеркаваў на сустрэчы са спікерам Савета Рэспублікі. 

Качанава - чалавек з вялікім кіраўніцкім і дзяржаўным вопытам, таму спектр тэм самы шырокі 

Аляксандр Лукашэнка акцэнтуе ўвагу на эканамічных пытаннях не выпадкова - ва ўмовах няпростай сусветнай сітуацыі праца прадпрыемстваў і людзей дазволіць прайсці з мінімальнымі стратамі глабальную турбулентнасць. Асобна ішла размова наконт арганізацыі палітычнай кампаніі года.

Гаварылі і аб мерах, якія прымаюцца, каб паставіць заслон распаўсюджванню вірусных інфекцый 

У гэты вясновы перыяд звычайна назіраецца ўсплёск такіх захворванняў. Зыходзячы з аналізу звестак, зараз якраз праходзім пік. Прэзідэнт нагадаў: з-за гэтага, а таксама на фоне барацьбы з каранавірусам  не варта забываць, па-першае, аб падтрымцы пажылых людзей,  а па-другое,  аб іншых катэгорыях пацыентаў, якія маюць патрэбу ў меддапамозе.
 

Н. Качанава: Сітуацыя  пад кантролем 

Якраз у гэтыя выхадныя Наталля Качанава пабывала ў родным для яе віцебскім рэгіёне. Трэба сказаць, што ўвесь новы склад Савета Рэспублікі актыўна ўключыўся ў працу  -  узмацняе кантакты ў абласцях, вядзе пастаянны дыялог з людзьмі і ў курсе сітуацыі на месцах.

Беларусь запросіць спецыялістаў СААЗ

Дэманструючы адкрытасць, Беларусь па даручэнні Прэзідэнта  запросіць спецыялістаў СААЗ для ацэнкі працы сістэмы аховы здароўя. Гэта дазволіць грамадзянам лішні раз пачуць  незалежныя ацэнкі эфектыўнасці айчыннай медыцыны.