А. Лукашэнка: Перашкодзіць супрацоўніцтву Беларусі і Азербайджана не можа ніводная пандэмія

14 апреля 2021
Перашкодзіць супрацоўніцтву Беларусі і Азербайджана не можа ніводная пандэмія.

Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка на перамовах з лідарам Азербайджана Ільхамам Аліевым у рэзідэнцыі "Загульба" непадалёк ад Баку. Прэзідэнт адзначыў, што краіны наладзілі вельмі моцныя адносіны і ў палітыцы, і ў эканоміцы. Адзначым, што сустрэча праходзіла ў вузкім складзе, затым да кіраўнікоў дзяржаў далучыліся астатнія члены дэлегацый. 

Тавараабарот Беларусі і Азербайджана - амаль паўмільярда долараў

Адзначым, што летась тавараабарот паміж Беларуссю і Азербайджанам  наблізіўся да важнай адзнакі ў паўмільярда долараў. Галоўнае, што, нягледзячы на пандэмію, удалося захаваць пазітыўную дынаміку. У цэлым жа лідары абмеркавалі  цэлы спектр тэм - ад паставак харчавання да кааперацыі ў навуковай і нафтавай сферах. Падрабязнасці - у нашых наступных выпусках.