А. Лукашэнка: парламент сфарміраваны, але наперадзе вялікая праца

5 декабря 2019
Такім чынам, парламент сфарміраваны, але наперадзе яшчэ вялікая праца.

Як яе арганізаваць, Аляксандр Лукашэнка асобна абмеркаваў на сустрэчы з Наталляй Качанавай, Валерыем Міцкевічам і Уладзімірам Андрэйчанкам - экс-старшынёй Палаты прадстаўнікоў. Беларускі лідар папрасіў дапамагчы запусціць рабочы працэс, падзяліцца вопытам з тымі, хто займае дэпутацкае крэсла ўпершыню, і настроіць усіх парламентарыяў на  выніковую дзейнасць  у інтарэсах людзей, якія і падтрымалі іх у выбарчай гонцы.
 

Першае пасяджэнне дэпутатаў 7 склікання адбудзецца 6 снежня


Таксама трэба будзе выбраць старшыню Палаты прадстаўнікоў,  з кандыдатурай вызначацца шляхам таемнага галасавання. Першыя рашэнні 7 скліканне будзе прымаць ужо заўтра на першым пасяджэнні.