А. Лукашэнка аб прыярытэтах беларускага старшынства ў СНД у 2021 годзе

18 декабря 2020
Умацаванне інтэграцыйных сувязяў на постсавецкай прасторы ў цяперашніх рэаліях стала непазбежнасцю. Гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт прыняў удзел у саміце СНД.

Саміт СНД: пытанні рэгіянальнай бяспекі

Беларусь заўсёды выступала прыхільнікам інтэграцыйных механізмаў. Гэта адзін з інструментаў забеспячэння рэгіянальнай стабільнасці. На постсавецкай прасторы дагэтуль застаюцца гарачыя пунты нявырашаных канфліктаў:  супрацьстаянне ў Нагорным Карабаху, унутраныя супярэчнасці ў Бішкеку, неспакойная  сітуацыя ў армянскай сталіцы, актыўнасць баевікоў на мяжы з Таджыкістанам. Знешнім пагрозам трэба супрацьстаяць разам.  І платформа СНД спрыяе згуртаваным дзеянням краін-удзельніц. Пазіцыя Беларусі, якую сёння яшчэ раз агучыў прэзідэнт, нязменная: у СНД закладзены вялікі патэнцыял. Раскрыць яго  - задача беларускага старшынства ў Садружнасці ў будучым годзе. Мінск прымае эстафету ад Ташкента.   

 А. Лукашэнка прыняў удзел у анлайн-саміце СНД

СНД захоўвае статус самай вялікай інтэграцыі на постсавецкай прасторы. На яе падмурку пабудаваныя цесныя саюзніцкія адносіны Мінска і Масквы, а таксама Еўразійскі саюз (ён узяў на сябе функцыі эканамічнага блока пяці дзяржаў Еўразіі). Сёння ўзровень узаемадзеяння ў гэтых аб'яднаннях - прыклад для СНД, упэўнены Аляксандр Лукашэнка. Краінам важна засяродзіць намаганні  на паглыбленні інтэграцыі па лініі Садружнасці. 

Прынятая новая Канцэпцыя развіцця СНД

Сёння зацвердзілі новую Канцэпцыю развіцця СНД. Беларускі лідар заклікаў удзельнікаў Садружнасці да няўхільнага выканання ўзятых на сябе абавязацельстваў. Са свайго боку наша краіна заўсёды прытрымлівалася такіх прынцыпаў.  Беларусь  на правах старшыні ў аб'яднанні распрацуе канкрэтныя меры па паглыбленні інтэграцыі ў Садружнасці.