А. Лукашэнка аб мітынгу: Нельга рызыкаваць людзьмі!

23 октября 2020

Нельга рызыкаваць людзьмі! Гэта пазіцыя кіраўніка дзяржавы ў адносінах да ідэі арганізацыі ў Мінску маштабнага мітынгу. Сёння стала вядома, што масавае мерапрыемства праводзіць не будуць.

Удзельнічаць у ім выказалі жаданне сотні тысяч беларусаў, але зараз на першы план выходзяць пытанні бяспекі. Гэта самае галоўнае! Апошнім часам грамадства сапраўды кансалідавалася і актыўна выказвяе сваю канструктыўную грамадзянскую пазіцыю. Яе чуюць! Але сёння вельмі важна берагчы людзей. А масавыя натоўпы - гэта заўсёды вялікая рызыка. Вось фрагмент гутаркі Аляксандра Лукашэнкі з журналістамі падчас сённяшняй рабочай паездкі ў Слуцкі раён.

Паводле слоў прэзідэнта, гэтая хваля пайшла пасля апошняй нядзелі, калі пачалася радыкалізацыя пратэснага руху.

Прэзідэнт прапанаваў увесну, калі будзе цёпла, правесці масавае мерапрыемства і сабраць там усіх ахвочых.

Прэзідэнт аб цэнах: Кантроль будзе сур'ёзным

У цэлым гутарка сёння ішла аб эканоміцы і харчовай бяспецы. Прэзідэнт наведаў філіял Слуцкага сыраробнага камбіната, дзе ўзнімаліся пытанні напаўнення стабілізацыйных фондаў. Ураджай сабраны добры! Галоўнае - своечасова ўбраць усё з палёў, а цэны - кантраляваць, запатрабаваў беларускі лідар. Пры гэтым нарыхтаваць дастатковыя аб'ёмы ўласнай прадукцыі і не забыць аб экспарце.

Беларусь інвестуе ў будаўніцтва новых прадпрыемстваў для паглыблення перапрацоўкі

У цэлым эканоміка ў сваім развіцці далей будзе грунтавацца на трох кітах: экспарце, інвестыцыях і прадукцыйнасці працы. Урад ужо распрацоўвае праграму на пяць гадоў. У прыватнасці, упор дзяржава зробіць на будаўніцтва новых вытворчасцяў для паглыбленай перапрацоўкі сыравіны.