А. Лукашэнка 2 снежня возьме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ

1 декабря 2020

Прэзідэнт Беларусі 2 снежня возьме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Пасяджэнне лідараў краін - удзельніц Арганізацыі пройдзе ў рэжыме відэаканферэнцсувязі. Чакаецца, што падчас выступлення Аляксандр Лукашэнка дасць ацэнку стану міжнароднай бяспекі, агучыць шэраг ініцыятыў Беларусі, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці аб'яднання.

Падчас сесіі лідары краін АДКБ абмяркуюць сітуацыю ў рэгіёне Арганізацыі і свеце ў цэлым - выкананне дасягнутых раней дамоўленасцяў і процідзеянне новым выклікам і пагрозам, умацаванне міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і прыярытэтныя кірункі дзейнасці Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.