73-я сесія Генеральнай асамблеі ААН адкрылася сёння ў Нью-Ёрку

24 сентября 2018

На парадку дня - амаль 200 пытанняў, у тым ліку з такіх сфер, як міжнародная бяспека, раззбраенне, устойлівае развіццё, гуманітарная дапамога, садзейнічанне правасуддзю і развіццё міжнароднага права. У рамках сесіі адбудуцца і палітычныя дэбаты, падчас якіх лідары дзяржаў - членаў ААН выступяць з прамовай.

Валянцін Рыбакоў, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН: "З 25 пачынаецца высокі сегмент - сегмент высокага ўзроўню. Прыбудзе беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Прыярытэтнымі для нас на бягучай 73-й сесіі ААН будуць з'яўляцца пытанні, звязаныя з падтрыманнем міжнароднага міру і бяспекі, звязаныя з пытаннямі ўстойлівага развіцця, выкананне мэт устойлівага развіцця".

Усяго ж за час працы сесіі на дыскусійных пляцоўках выступяць больш за 90 кіраўнікоў дзяржаў, каля 40 кіраўнікоў урадаў і больш як 50 міністраў замежных спраў.