6 169 выбарчых участкаў па ўсёй краіне адкрытыя ўжо больш за 11 гадзін

23 марта 2014

Камісіі працуюць у рэжыме нон-стоп. І ў гэтым жа рытме ўвесь гэты дзень працуюць журналісты. Лічбы, атмасфера выбараў, уражанні назіральнікаў і выбаршчыкаў. Пра тое, як галасуе Мінск, - Паліна Іванча.


Гэтую раніцу выбаршчыкі 48-га ўчастку для галасавання Цэнтральнага раёна сталіцы будуць успамінаць, штораз гледзячы на мініяцюрную хрустальную Мінск-Арэну - сімвал маючага адбыцца сусветнага хакейнага першынства. Такі прыемны сюрпрыз тут чакаў кожнага, хто прыйшоў зрабіць свой выбар загадзя і крыху раней. У іх ліку быў сёння і Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.


Міхаіл Мясніковіч, Прэм'ер-міністр Беларусі: Дэпутаты, якіх мы сёння абіраем, жывуць у нашым асяроддзі, у нашым грамадстве, і, безумоўна, мне падаецца, што яны выразна адчуваюць настрой і змогуць перанесці вось гэтыя пажаданні да сваіх вышэйстаячых органаў, да адпаведнага Савета. І, безумоўна, будуць прымацца кіраўнічыя рашэнні.



Свята для ўсіх без выключэння выбаршчыкаў. Гэта тое, што ўжо стала традыцыяй у дзень выбараў у Беларусі, і гэты дзень выключэннем не стаў. На кожным участку - свая забаўляльная праграма. Прыемны дадатак - выгадны шопінг: скідкі ад 20%. Але галоўнае - гэта, вядома, аддаць свой голас, а значыць, выбраць будучыню. Што і зрабілі сёння і лепшыя трэнеры краіны.


Мікалай Казека, галоўны трэнер зборнай Беларусі па фрыстайле: Канструктыву. Больш канструктыву, менш крытыкі, і добра б якія-небудзь, ведаеце, свежыя прапановы, якія ішлі б у кантэксце жыццёвых патрэбнасцяў народа.



Ну і, вядома ж, галасы ад творчай інтэлігенцыі. Нягледзячы на шчыльны графік, артысты, мастакі і кампазітары заўсёды ў ліку першых з тых, хто прагаласаваў.



Ужо з вопыту актыўнасць выбаршчыкаў камісіі дзеляць на два этапы: старэйшае пакаленне звычайна галасуе з раніцы, моладзь, зразумела, у выхадны дзень прачынаецца пазней.


Дык які ж ён - партрэт сярэднестатыстычнага выбаршчыка?! Як паказвае практыка, тут, у Палацы чыгуначнікаў, на 34-м выбарчым участку ў Кастрычніцкім раёне Мінска, часцей за ўсё прагаласаваць прыходзяць сямейныя пары.


Менш за гадзіну застаецца да завяршэння выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 27-га склікання. Тым, хто з нейкіх прычын не паспеў яшчэ прагаласаваць, лепш паспяшацца - выбарчыя ўчасткі працуюць строга да 20:00.