4 студзеня Беларусь наведае дзяржсакратар ЗША

30 декабря 2019
На 4 студзеня запланаваны рабочы візіт у Беларусь Дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампеа. Гэтую інфармацыю пацвердзіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Праграмай візіту прадугледжаныя перамовы Майкла Пампеа на вышэйшым узроўні, сустрэча з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і іншыя мерапрыемствы. Чакаецца, што будзе абмеркаваны ўвесь спектр пытанняў беларуска-амерыканскіх адносін і тэматыка рэгіянальнай бяспекі,  удакладнілі ў МЗС.