У першы дзень датэрміновага галасавання ў выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў Беларусі прынялі ўдзел 4,44 % выбаршчыкаў. У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях прагаласавалі больш за 3 % грамадзян, у Віцебскай і Магілёўскай - амаль 5 %, у Гомельскай і Мінскай - крыху больш за 4 %. Самы высокі паказчык у сталіцы - амаль 6 %.
Нагадаем, датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў Беларусі стартавала напярэдадні. Аддаць свой голас можна з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00. Мясцовыя выбары ў Беларусі пройдуць у нядзелю. Кандыдатамі ў дэпутаты, паводле апошніх звестак, зарэгістраваны звыш 22 тысячы чалавек. Будзе размеркавана крыху больш за 18 тысяч мандатаў.













