Галасуюць сёння беларусы і за мяжой. У лічбах гэта 37 краін, у якіх створана 49 участкаў. Самае вялікае прадстаўніцтва ў Расіі і Польшчы - па чатыры. У Германіі, Кітаі, Італіі, Латвіі і ЗША - па два. Таксама грамадзяне Беларусі могуць прагаласаваць у ПАР, Эквадоры, Венесуэле, Аўстрыі, Бельгіі, В'етнаме, там адкрыта па адным выбарчым ўчастку. Прычым, у спісы могуць быць уключаныя грамадзяне, не ўнесеныя раней па якой-небудзь прычыне. Для гэтага трэба падаць дакумент, які засведчвае асобу і пацвярджае грамадзянства. Пры гэтым беларус можа быць уключаны ў спіс толькі на адным участку для галасавання.
49 участкаў для галасавання адкрыта ў 37 краінах
11 октября 2015













