30 лістапада Мінск прыме саміт АДКБ

29 ноября 2017

У сесіі Савета калектыўнай бяспекі прыме ўдзел Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Чакаецца, што на сустрэчы ў беларускай сталіцы будуць падведзены вынікі 2017 года, які праходзіць пад старшынствам Беларусі. Наша краіна ставіць задачу ўзмацніць уплыў АДКБ на міжнароднай арэне, павысіць аператыўную гатоўнасць Калектыўных сіл, а таксама гарантаваць эканамічную бяспеку краін-удзельніц. Па выніках саміту будзе прыняты шэраг рашэнняў, у якіх знойдуць адлюстраванне прыярытэты беларускага старшынства. Рэпартаж Алесі Высоцкай.

АДКБ створана ў маі 92-га як рэгіянальная арганізацыя. Сёння яе паўнапраўныя члены - Беларусь, Расія, Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан. У аснове дзейнасці - стварэнне спрыяльных умоў для ўсебаковага развіцця дзяржаў- удзельнікаў.

Якаснае ўзмацненне ўплыву АДКБ на міжнароднай арэне, павышэнне яе эфектыўнасці - прыярытэты, акрэсленыя беларускім бокам у год старшынства.

Паўсюдная мілітарызацыя ў Еўропе, фактычна новая гонка ўзбраенняў, актывізацыя радыкалаў, канфлікты ў Еўразіі, плюс вайна ў Сірыі і Данбас, які не сціхае. У такіх умовах Беларусь несла пасаду старшыні.

І тэмы ўмацавання бяспекі гучалі рэгулярна. Варта ўспомніць вялікую размову Прэзідэнта з вядучымі дыпламатамі "еўразійскай шасцёркі" і міністрамі абароны. Краіны разам супрацьстаяць рэгіянальным і сусветным пагрозам.

Найважнейшыя ініцыятывы афіцыйнага Мінска - упор на практыку, крызіснае рэагаванне. Плюс новая якасць вучэнняў - аператыўна-стратэгічнае.

Юбілейны год існавання арганізацыя правяла ў добрай форме. Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання - лепшыя нацыянальныя падраздзяленні - паказалі зладжанасць. Маштабныя аператыўна-стратэгічныя вучэнні з поспехам адбыліся гэтай восенню. Упершыню з падачы Беларусі эканамічная бяспека ўключана ў параметры абароны саюзнікаў.

22 тысячы прафесійных вайскоўцаў з шасці краін Дагавора. КСАР сфарміраваны ў 2009. Гэта спецназ, групы антытэрору спецслужбаў, МНС на выпадак тэхнагенных і прыродных катастроф, а таксама спецыялісты па процідзеянні наркатрафіку. Па сутнасці, эліта сілавога блока, абучаная да імгненнай рэакцыі ў любых умовах: ад балотаў Палесся да гор Таджыкістана.

Эксперты адзіныя ў падыходах - флаг АДКБ павінен больш актыўна прысутнічаць на сусветнай арэне, а сістэме крызіснага рэагавання неабходна новая якасць. Хоць АДКБ ужо называюць эксперты адной з найбольш эфектыўных арганізацый у Еўразіі і аўтарытэтнай рэгіянальнай структурай.

Заўтра ў Мінску і падвядуць вынікі года беларускага старшынства. Чакаецца прыняцце важных рашэнняў, адлюстраванне ў якіх знойдуць і прыярытэты, расстаўленыя Беларуссю.