30 мая Мінск прыме пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД

29 мая 2014
Сёння ў беларускую сталіцу пачалі прыбываць яго ўдзельнікі. Першай у Нацыянальным аэрапорце прызямлілася дэлегацыя Кыргызстана на чале з прэм'ер-міністрам Джаамартам Атарбаевым. Сёння ў абед таксама прызямліліся ўрадавыя самалёты Таджыкістана і Туркменістана.

Заўтра раніцай Мінск сустрэне яшчэ 6 дэлегацый - удзельнікаў саміту з Узбекістана, Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Малдовы і Расіі. Само пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД адбудзецца ў Прэзідэнт-гатэлі пад старшынствам прэм'ер-міністра нашай краіны Міхаіла Мясніковіча. Чакаецца, што кіраўнікі ўрадаў краін Садружнасці разгледзяць больш за 20 праектаў дакументаў. Апроч эканамічнага блока, шэраг пытанняў супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.

У пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД прыме ўдзел і Украіна. Як сёння адзначылі ў беларускім МЗС, яе будзе прадстаўляць надзвычайны і паўнамоцны пасол у Беларусі Міхаіл Ежаль.