27-я сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ праходзіць у Берліне

9 июля 2018

Бяспека і ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва абмяркоўваюцца ў гэтыя дні ў Берліне. У Германіі праходзіць 27-я сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Праект рэзалюцыі, прапанаваны Мінскам, уключаны ў парадак дня. Дакумент датычыцца лічбавай эканомікі. У дыскусіях удзельнічае і дэлегацыя нашай краіны. Беларускія парламентарыі падтрымалі рэзалюцыю спецкамітэта Парламенцкай асамблеі АБСЕ аб спыненні тэрарызму. Завершыцца штогадовая сесія ў сераду, а па выніках будзе прынятая Берлінская дэкларацыя.