27 снежня ўтворацца тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі

27 декабря 2013

Сёння завяршаецца першы этап кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы. 27 снежня ўтворацца тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. Да 6 студзеня з'явяцца акруговыя, а да 5 лютага - участковыя камісіі. Вылучэнне кандыдатаў пачнецца з 12 студзеня. Пасля рэгістрацыі, якая завершыцца 20 лютага, стартуе агітацыя. Пасля ўнясення змен у выбарчае заканадаўства выраб інфармацыйных матэрыялаў аб прэтэндэнтах бяруць на сябе выбаркамы. Кандыдатам жа дазволена фарміраваць асабістыя фонды для правядзення агітацыі. Нагадаем, выбары ў мясцовыя саветы - 23 сакавіка 2014 года.