22 чэрвеня беларусы змогуць атрымаць кампетэнтныя адказы на ўсе праблемныя пытанні

20 июня 2016

Падчас прамой лініі 5-га Усебеларускага народнага сходу будуць працаваць 7 шматканальных тэлефонаў. Прымаць званкі ў сераду з 11 гадзін раніцы пачнуць 14 аператараў.

Усе пытанні, якія паступаюць ад грамадзян, зарэгіструюць, апрацуюць па тэмах і затым перададуць у групу адказаў на пытанні. У яе ўвойдуць намеснікі кіраўнікоў дзяржорганаў, работнікаў Адміністрацыі Прэзідэнта і апарата Савета Міністраў.

Аляксей Цвяткоў, кіраўнік гарачай лініі 5 Усебеларускага народнага сходу: "Тэматыкі пытанняў заўсёды розныя. Калі на 3-м Усебеларускім народным сходзе пераважала тэматыка па кампенсацыі ўкладаў насельніцтву, то на 4-м асноўная тэматыка пытанняў тычылася працы арганізацый ЖКГ. Пытанні падраздзяляюцца, пераважная частка, з практыкі 4-га Усебеларускага сходу, запатрабуе дадатковага разгляду з удзелам не аднаго, а некалькіх дзяржаўных органаў, г.з. на іх разгляд і вырашэнне спатрэбіцца дадатковы час".

Нагадаем, 22 чэрвеня гарачая лінія будзе адкрыта з 11 да 18 гадзін, 23 чэрвеня - з 10 да 13 гадзін. Усе, хто пажадае, могуць пазваніць па шматканальных тэлефонах, якія на вашых экранах, каб задаць пытанні і выказаць пажаданні.