2019. Факты пра знешнюю палітыку Беларусі

29 декабря 2019
У адыходзячым годзе Беларусь замацавала за сабою статус найважнейшага і зусім не слабога звяна сусветнай палітыкі. Наша краіна была цэнтрам знакавых сустрэч, перамоў, вялікіх форумаў. У Мінску прымаліся і прымаюцца часам лёсавызначальныя рашэнні, ад якіх залежыць жыццё многіх мільёнаў людзей. У прыватнасці, гэта датычыцца працы кантактнай групы і ў цэлым - нашых паўднёвых суседзяў. 

Беларусь - галоўны донар бяспекі ў рэгіёне, і з гэтым складана спрачацца. Мюнхенская канферэнцыя, мінскі дыялог і шматлікія іншыя маштабныя і пляцоўкі паменш  працуюць на вялікую справу міру і спакою. Далей - толькі факты. Аляксей Волкаў распавядзе пра знешнюю палітыку.