1 лютага чакаецца візіт дзяржсакратара ЗША ў Мінск

22 января 2020
Візіт дзяржсакратара ЗША ў Мінск чакаецца 1 лютага. Пра гэта  інфармуе МЗС Беларусі. Нагадаем, Майк Пампеа планаваў прыляцець у беларускую сталіцу ў пачатку студзеня. Аднак паездку адклалі з-за нападзення на амерыканскае пасольства ў Багдадзе.

Плануецца, што падчас свайго першага візіту ў Мінск будзе абмеркаваны ўвесь спектр пытанняў беларуска-амерыканскіх адносін і тэматыка рэгіянальнай бяспекі. Таксама будзе закранута пытанне абмену пасламі.