11 кастрычніка. ЦВК прапанаваў дату прэзідэнцкіх выбараў

9 июня 2015

Яшчэ адзін пункт у рабочым графіку Прэзідэнта - сустрэча з кіраўніком Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай. Асноўнай тэмай гутаркі стала падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, гэтая палітычная кампанія павінна прайсці годна і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй. У сваю чаргу ЦВК прапануе правесці выбары Прэзідэнта 11 кастрычніка. Па словах Лідзіі Ярмошынай, гэтая дата апраўданая, таму што не прыйдзецца збіраць нечарговую сесію парламента. Да таго як пайсці на канікулы, дэпутаты змогуць аб'явіць аб пачатку выбарчай кампаніі. Кіраўнік ЦВК звернецца ў парламент, каб стартам стала дата 30 чэрвеня.

Падчас рабочай сустрэчы былі таксама закранутыя пытанні фінансавання выбарчай кампаніі. Кіраўнік дзяржавы палічыў іх апраўданымі.