Гукавую рэкламу ў грамадскім транспарце могуць забараніць, а ад лістовак у паштовых скрынях можна будзе адмовіцца. У Палаце прадстаўнікоў рыхтуюць да абмеркавання змяненні ў Закон "Аб рэкламе". Усяго каля 30 паправак. Яны датычацца букмекерскай і рыэлтарскай дзейнасці, рэкламы лекаў, інфармацыі аб працаўладкаванні і вучобе за мяжой. Закон шматпрофільны, а таму рашэнні па ім патрабуюць комплекснага падыходу.
Галоўная мэта законапраекта - улічыць меркаванне бізнесу і абараніць правы спажыўца. Дакумент разгледзяць ужо на асенняй сесіі, якая адкрываецца 2 кастрычніка.













