Званкоў ад грамадзян чакаюць прадстаўнікі ўлады

14 апреля 2017

Атрымаць параду, вырашыць уласныя бытавыя праблемы ці спрэчныя пытанні па тэлефоне прапануюць падчас прамых ліній. Яны будуць працаваць ў сталіцы і Мінскай вобласці заўтра, 15 красавіка.

У Мінгарвыканкаме жыхароў горада выслухае намеснік мэра Андрэй Дамарацкі. Звяртацца з заўвагамі і прапановамі можна з 9:00 да 12:00.

У Мінскім аблвыканкаме на сувязь выйдзе старшыня Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі. Званкі прымаюць да апоўдня. Нагадаем, звяртацца да кіраўніцтва сталіцы і Мінскай вобласці па тэлефоне можна кожную суботу.