Зорны кубак у більярдным клубе

28 апреля 2014
Абрыколь, дуплет, заказны шар і як гуляць з рук. Беларускія зоркі, аказваецца, нядрэнна разбіраюцца не толькі ў тэрмінах рускага більярда, але і на практыцы могуць даказаць, што ўмеюць сапраўды трапляць у цэль. А дакладна ў лузу. Тэлевядучыя, музыкі, спартсмены, мастакі, артысты і бізнесмены змагаліся напярэдадні за Зорны кубак.

Праходзіў турнір у самів вялікім більярным клубе Беларусі. Спаборніцтвы на выбыванне праводзіліся па гульні Свабодная піраміда. Праціўнікі выбіраліся жараб'ёўкай, і часта супрацьстаяць прыходзілася сябрам і калегам. За прызавыя месцы змагаліся і прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі.


Прызы на турніры атрымліваюць не толькі ўладальнікі першых трох месцаў, але і той, хто заняў 17-ю пазіцыю - адну іх апошніх. Гэта, як прызнаюцца арганізатары, своеасаблівы жарт і ў той жа час стымул прыйсці на турнір і ў наступным годзе.