Cамы знакаміты ў краіне дзіцячы аздараўленча-адукацыйны цэнтр "Зубраня" святкуе свой дзень нараджэння. Лагеру споўнілася 47 гадоў. Амаль паўстагоддзя таму там знаходзіўся толькі адзін жылы корпус на 160 месцаў, сёння ж цэнтр адпачынку ператварыўся ў курортны мегаполіс, які за адну летнюю змену прымае больш за тысячу дзяцей. Сялянская сяліба 19 стагоддзя, міні-заапарк, сучасныя вулічныя трэнажоры - свой куток для душы змогуць знайсці і юны натураліст, і малады спартсмен. Акрамя таго, у лагеры рэалізуюць і міжнародныя праграмы. Месяц таму ў "Зубраняці" заключылі дагавор аб супрацоўніцтве з дзіцячым фондам ААН.
Нарачанскі дзіцячы цэнтр "Зубраня" штогод становіцца другім домам больш чым для 16 тысяч дзяцей.













